Новости проекта
Улучшайте результаты обучения, используя популярные функции электронного дневника!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 211 человек

Фестываль педагагічных ідэй

Дата: 24 октября 2016 в 11:30, Обновлено 21 ноября 2016 в 10:38

Рыхтуемся да фестывалю педагагічных ідэй

"Вопыт арганізацыі эфектыўнага адукацыйнага працэсу

ў сучаснай школе"

   Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова.      

                                                                                                                                           З. Бядуля                                                                                                                                                                    

   2-3 лістапада 2016 года пройдзе фестываль педагагічных ідэй у галіне выкладання беларускай мовы і літаратуры, арганізаваны аддзелам адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада Віцебска. Ва ўстанове адукацыі "Сярэдняя школа №9 г. Віцебска" вядзецца актыўная падрыхтоўка да ўдзелу ў дадзеным мерапрыемстве. Сваю знаходку ў галіне выкладання беларускай мовы і літаратуры рыхтуе прадставіць настаўнік першай катэгорыі Барадаўкіна Маргарыта Уладзіміраўна. Педагагічны стаж - 33 гады. Вядома, што ў кожнага педагога ёсць у метадычнай скарбонцы шмат напрацовак, але як выкладчык беларускай мовы і літаратуры, Маргарыта Уладзіміраўна імкнецца выкарыстоўваць такія формы працы, каб вучні палюбілі родную мову, каб хацелі размаўляць на ёй.

    Ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай сітуацыі асаблівае значэнне набывае праблема духоўна-маральнага развіцця асобы. Таму Маргарыта Уладзіміраўна вучыць дзяцей не зайздросціць, а радавацца поспехам сваіх таварышаў, імкнуцца да лідарства, але толькі чэсна, адкрыта. Быць справядлівымі, але не жорсткімі, мець гонар, але не быць ганарыстымі. Быць міласэрнымі, чулымі і тактоўнымі. Бо ім жыць у складаным свеце, і дарога, якую яны выберуць, будзе залежыць ад таго, якія маральныя ўрокі яны засвоілі ў школе, у сям’і.

Моманты падрыхтоўкі да фестывалю 

    

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.